turizm
2018
3
Ru
En
Герб РБ Герб г. Черикова

Адрес: 213533, г.Чериков,
ул. Болдина, 31

Е-mail: econ-che@mogilev.by

Телефон приемной: 8 (02243) 7-92-86

Режим работы: понедельник-пятница 8.00-13.00,
14.00-17.00

Центральная площадь города Административное здание Фонда социальной защиты Ул. Болдина Торговые павильоны индивидуальных предпринимателей Здание автостанции Центральная улица города Присожский край
Центральная площадь города

Информационные материалы

17 апреля 2015

Радавы ўдзельнік вайны

Перагорнем старонкі ўспамінаў радавога ўдзельніка вайны Храмцова Філіпа Савельевіча. Нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Гіжня Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У гэтым жа годзе сям’ю напаткала вялікае гора – на фронце першай сусветнай вайны загінуў бацька, якому так і не давялося нават убачыць свайго адзінага сына. Дзяцінства Філіпа Савельевіча прайшло ў вёсцы Рынкоўка Чэрыкаўскага раёна, куды маці пераехала да свайго бацькі. Вучоба ў школе, месячныя курсы трактарыстаў у Чэрыкаве, праца ў саўгасе.

У 1936 годзе юнака прызвалі ў армію. Служыў каля Мінска ў Калодзішчах у 81 артылерыйскім палку. У 1938 годзе дэмабілізаваўся, вярнуўся дамой. Жыццё наладжвалася. У гэтым жа годзе ажаніўся, пераехаў у вёску Рагаліна, скончыў трохмесячныя курсы майстра леса ў Мсціслаўлі, працаваў у Чэрыкаўскім лясгасе. З успамінаў Філіпа Савельевіча Храмцова: “У маі 1941 года атрымаў водпуск. Але адпачыць прыйшлося толькі 2 дні, бо накіравалі мяне ў Заходнюю Беларусь у горад Лунінец на будаўніцтва аэрадрома. Далі машыну, стаў працаваць разам з сябрам з Горак па дванаццаць гадзін. 20 чэрвеня закончылі будаўніцтва аэрадрома, сталі збірацца дадому да сям’і”. Аднак праз два дні пачалася вайна. Эвакуацыя аэрадрома. Бабруйск, Магілёў, вяртанне пешшу ў Рагаліна. “Назаўтра пайшоў у ваенкамат г. Чэрыкава. Адправілі з такімі ж, як і я, рыць акопы. Але пакуль дайшлі да Проні, немцы з боку Слаўгарада захапілі Чэрыкаў”, — успамінае Філіп Савельевіч. Затым быў партызанскі атрад, вызваленне Чэрыкаўшчыны, служба ў 1225 стралковым палку. У 1944 годзе пад Быхавам цяжкае раненне: “Пяць месяцаў праляжаў у шпіталі. Калі вылечыўся, паслалі ў лётную школу на аэрадром. Займаўся рамонтам самалётаў”. У 1945 годзе Філіпа Савельевіча дэмабілізавалі. Працаваў у родным калгасе спачатку конюхам, затым шафёрам.

Зараз з намі ўжо няма Філіпа Савельевіча Храмцова. Засталіся толькі ўспаміны, запісаныя ім самім на звычайным лістку са сшытка.

Колькі іх, звычайных радавых Вялікай Айчыннай? Мільёны. У іх няма вялікіх узнагарод, яны не здзяйснялі геройскіх учынкаў. Яны выконвалі свой абавязак – ваявалі з ворагам, які прыйшоў на іх зямлю. І перамаглі.

Без перамогі свет не мілы.
Калі не я, жыць будзе ўсё ж
Зямля, што нас з табой расціла.

Дар’я СПІРЫДОНАВА,
вучаніца ДУА «Сакалоўская
сярэдняя школа»

 

торги.бел
http://forummogilev.by
mipk.bntu.by
http://mogilev.ohrana.gov.by/
Могилевский институт МВД
Директива
ДОСААФ
ЕГР
imns
nauchite
Наша забота, а не енота
II Европейские игры
Интернет-ресурсы