turizm
2018
3
Ru
En
Герб РБ Герб г. Черикова

Адрес: 213533, г.Чериков,
ул. Болдина, 31

Е-mail: econ-che@mogilev.by

Телефон приемной: 8 (02243) 7-92-86

Режим работы: понедельник-пятница 8.00-13.00,
14.00-17.00

Центральная площадь города Административное здание Фонда социальной защиты Ул. Болдина Торговые павильоны индивидуальных предпринимателей Здание автостанции Центральная улица города Присожский край
Центральная площадь города

Информационные материалы

17 апреля 2015

Перажыць былое

Далёкі час трывожны
Хаця старыя раны зажылі, —
Зямля ўздыхае па сынах забітых,
Што з бою не прыйшлі...
Э. Агняцвет.

Мы жывём на мірнай зямлі, у мірнай, чароўнай краіне, i не верыцца, што шэсцьдзесят сем год таму назад тут грымелі бai, страшэнныя выбухі разбуралі нашы гарады, спальвалі вёскі, гінулі людзі. Вораг быў бязлітасны. Ён не шкадаваў нікога: нi малых, нi старых.

3 таго часу на нашай зямлi мip i спакой. Народ залячыў свае раны, на месцы pyiн i папялішчаў — цудоўныя гарады i вёскі. Kвітнee наш край. Зелянеюць шырокія палi, прыгажэюць вуліцы гарадоў i вёсак, расцём i мужнеем мы, маладое пакаленне краіны, а ветэранаў i сведкаў вайны становіцца ўсё менш i менш.

Хочацца нам паслухаць ix успаміны i разам з тым падтрымаць ix, паспачуваць, перажыць перажытае.

Я наведваю старую бабульку Куміцкую Марыю Клімаўну. Ей зараз больш за восемдзесят год. А ў час, калі пачалася вайна, ёй ішоў дванаццаты год. Яна добра памятае i першы, i апошні дзень вайны.

Марыя Клімаўна ўспамінае:

— Я жыла ў весцы Молатаў Чавускага раёна. Калі па радыё аб’явілі, што пачалася вайна, мы, дзеці, разумелі, што гэта нешта страшнае, жудаснае, аднак яшчэ не бачыўшы таго, што давялося пабачыць, да канца не ўспрымалі гэтага. Дарослыя ж наадварот: галасілі жанчыны, на лавачках моўчкі сядзелі або ціха размаўлялі мужчыны. Часта курылі. За некалькі дзён веска заціхла, апусцела, многія пайшлі на фронт. Ляталі з Быхаўскага аэрадрома самалёты, адзін нават сеў на полі, блізка каля вёскі. Увесь час з боку г.Магілёва грымелі гарматы. Усе затоена чакалі нешта страшнага. Выразна помню i, мабыць, ніколі не забудуся, як бамбілі нашы вёскi: «Молатаў», «Падасінне», «Дварны», «Зара». Усе людзі кінуліся ў лес. Беглі хто куды. Бегла i наша сям’я. Многіх адразу параніла. Яны ляжалі i стагналі, а многія ўжо былі забітыя. Жахам сціскалася сэрца. Ад страху я забілася пад вялікі корч, які быў вырваны з зямлі снарадам. Усё заціхла. Я праляжала i праплакала ўсю ноч, нікога нідзе не было. Хацелася есці, аднак страшна было адысці ад свайго сховішча. Толькі праз два дні мяне знайшла маці.

Доўгі час мы жылі ў зямлянках у лесе. Баяліся. Але самае страшнае было наперадзе.

Фашысты з сабакамі выгналі нас з лесу i пагналі ў Быхаўскі раён. Памятаю, як спыняліся ў в.в. Рыжаўка, Сарочына Камуна. У вёсцы Балонаў Сялец вopaгi загналі ўcix у калгаснае гумно. Спачатку ніхто нічога не зразумеў, а потым дарослыя ад жудаснай здагадкі змярцвелі, пачалі абдымаць сваіх дзяцей, развітвацца. Мы плакалі. Мая маці, у якой было восем дзяцей, не магла нас ycix прыцянуць да сябе. Немцы прывезлі бачкі з гаручым.

Стаялі, смяяліся, здзекліва глядзелі на нас. Тады сапраўды, сэрца маё, здаецца, перастала біцца, змярцвелі ногі. Было вельмі страшна, што будзем гарэць і ніхто нас не выратуе. Але лёс падараваў yciм маім аднавяскоўцам жыццё. Прыехала машына з нямeцкiм афіцэрам, які адмяніў намер знішчыць нас у полымі. Уcix выпусцілі, перапісалі па сем’ях, развялі па пустых хатах i строга пpыкaзaлi, што будуць правяраць раніцай i вечарам. Усе члены сям’і павінны быць, калі ж каго не далічуцца, растраляюць ycix. Bopaгi выкарысталі нас для працы на сябе. Усе мы працавалі, секлі дровы, аралі i скародзілі зямлю, каб не было мін, пастаўленых партызанамі.

Балюча было i тады, калі пасля вызвалення прыйшлі дамоў. Жыхароў з нашых вёсак было вельмі мала. Большасць загінула. Адбудавалася толькі невялікая вёска Малы Гразівец.

Я задаволена сустрэчай з гэтай бабулькай. Разам з ёй прыйшлося мне перажыць тыя страшныя моманты яе жыцця. У сэрцы ўзнікла не толькі спачуванне, але i вялікая павага да гэтага чалавека, які выжыў у тых страшных умовах, здолеў знайсці ў сябе сілы жыць, быць шчаслівым. Сёння хочацца сказаць шчырыя словы ўдзячнасці тым, хто змагаўся з ворагам, выжыў, i ўнёс сваю лепту ў развіццё нашай чароўнай краіны.

Вечная слава героям...
Шапку, таварыш, здымі,
Чуючы, як над зямлёю
Славы салют грыміць.

Настасся СУДЗЯНКОВА,
вучаніца ДУА «Сярэдняя
школа № 1 г. Чэрыкава»

 

торги.бел
http://forummogilev.by
mipk.bntu.by
http://mogilev.ohrana.gov.by/
Могилевский институт МВД
Директива
ДОСААФ
ЕГР
imns
nauchite
Наша забота, а не енота
II Европейские игры
Интернет-ресурсы