Вас вітае Чэрыкаў
Веснік Чэрыкаўшчыны
Год малой радзімы
Ru
En
Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Чэрыкава

Адрас: г. Чэрыкаў,
вул. Болдзіна, 31

Е-mail: econ-che@mogilev.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02243) 7-92-86

Рэжым работы: : 8.00-13.00,
14.00-17.00

Цэнтральная плошча горада Адміністрацыйны будынак Фонду сацыяльнай абароны Вул. Болдзіна Гандлёвыя павільёны індывідуальных прадпрымальнікаў Будынак аўтастанцыі Прысожскі край
Цэнтральная плошча горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

24 верасня 2018

Лукашэнка і Пуцін у Сочы абмеркавалі палітычнае ўзаемадзеянне і ўкраінскую тэматыку

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Сочы абмяркоўвалі палітычнае ўзаемадзеянне і ўкраінскую тэматыку. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 22 верасня на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У фармаце сам-насам абмяркоўваліся палітычныя пытанні, узаемаадносіны Расіі і Беларусі ў рамках ЕАЭС, СНД, АДКБ і далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. "Канкрэтныя пытанні для нас, вядомыя пытанні, па АДКБ, перш за ўсё, старшынства ў АДКБ і развіцця гэтай арганізацыі. Шмат увагі мы ўдзялілі вострым пытанням у рамках СНД, якія датычацца нашых абедзвюх дзяржаў. Перш за ўсё - Украіна. У вельмі пазітыўным ключы быў дыялог", - расказаў беларускі лідар.

"Думаю, што гэтыя пытанні будуць яшчэ абмяркоўвацца перш за ўсё ў Душанбэ праз тыдзень (на саміце СНД. - Заўвага БЕЛТА). Ну і не абыдзем мы іх 12 кастрычніка ў Магілёве ў час Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім будуць абодва прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў", - дадаў Прэзідэнт.
V форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Таргі.бел
Міжгаліновы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце і развіцці персаналу
 Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь
Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі №4
ДТСААФ
АДР
Інспекцыя МПЗ РБ па Магілёўскай вобласці
Інтэрнэт-рэсурсы