Вас вітае Чэрыкаў
Год малой радзімы
Веснік Чэрыкаўшчыны
Ru
En
Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Чэрыкава

Адрас: г. Чэрыкаў,
вул. Болдзіна, 31

Е-mail: econ-che@mogilev.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02243) 7-92-86

Рэжым работы: : 8.00-13.00,
14.00-17.00

Цэнтральная плошча горада Адміністрацыйны будынак Фонду сацыяльнай абароны Вул. Болдзіна Гандлёвыя павільёны індывідуальных прадпрымальнікаў Будынак аўтастанцыі Прысожскі край
Цэнтральная плошча горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

24 верасня 2018

Беларусь і Расія дамовіліся на працягу тыдня выпрацаваць план узаемных паставак сельгаспрадукцыі

Беларусь і Расія дамовіліся на працягу тыдня выпрацаваць план узаемных паставак сельгаспрадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 верасня на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нямала ўвагі ўдзялілі (на перагаворах у Сочы 21 верасня. - Заўвага БЕЛТА) пытанню развіцця сельскай гаспадаркі і вядомых узаемных прэтэнзій па пастаўках беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расію. Тут ёсць поўнае разуменне. Мы прыйшлі да высновы, што літаральна на працягу тыдня будзе выпрацаваны індыкатыўны баланс, гэта значыць, план узаемных паставак сельгаспрадукцыі. Гэта галоўнае", - заявіў Прэзідэнт.

Адпаведныя балансы будуць падпісаны або на ўзроўні міністэрстваў, або віцэ-прэм'ераў, якія курыруюць гэты напрамак. "Трэба сказаць, што нашы віцэ-прэм'еры ўжо дзве дарожныя карты распрацавалі па вырашэнні гэтых праблем. Але да ўчарашняга дня, ды і да сённяшняга, гэтыя праблемы ў поўным аб'ёме так і не былі вырашаны", - заўважыў беларускі лідар.

"Мною было пастаўлена пытанне, прытым жорстка, ужо на другім пасяджэнні ў шырокім складзе аб тым, што нам нядобра дзейнічаць такім чынам, як мы цяпер дзейнічаем. Асабліва з боку Расіі. Нешта не спадабалася - закрылі прадпрыемства. І сёння чатыры з паловай дзясяткі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і, напэўна, два з паловай дзясяткі мясаперапрацоўчых не маюць магчымасці ў поўным аб'ёме пастаўляць сваю прадукцыю на расійскі рынак", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Прэзідэнт Расіі мне яшчэ раней гаварыў, што гэта сітуацыя няправільная, непрымальная. І яе трэба выпраўляць. Я думаю, што да канца года гэта сітуацыя будзе кардынальным чынам зменена", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
V форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Таргі.бел
Міжгаліновы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце і развіцці персаналу
 Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь
Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі №4
ДТСААФ
АДР
Інспекцыя МПЗ РБ па Магілёўскай вобласці
Інтэрнэт-рэсурсы